Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.02.2023

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”

З 15 па 23 лютага ў нашай школе праходзіць Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”, у якім удзельнічаюць вучні 3-11 класаў.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры з’яўляецца адной з форм пазакласнай працы. Ён праводзіцца, каб узмацніць матывацыю да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, культурнай і гістарычнай спадчыны нашай краіны.

Вучням прапанаваны шэраг пазакласных мерапрыемстваў, інтэлектуальных гульняў, акцый, творчых конкурсаў, мэтай якіх з’яўляецца папулярызацыя беларускай мовы і нацыянальнай культуры, развіццё творчых здольнасцей вучняў, выхаванне пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, адказнасці за лёс Беларусі.

У бібліятэцы арганізавана выстава кніг “Ёсць такія імёны, ёсць такія даты”, прысвечанай творчасці пісьменнікаў-юбіляраў гэтага года.

З мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, літаратуры і мовазнаўства 16 лютага арганізаваны ўдзел 18 вучняў 3-9 класаў у гульні-конкурсе «Буслік».

На працягу тыдня вучні удзелічаюць у конкурсах і інтэлектуальных гульнях, ствараюць лістоўкі з выказваннямі пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў пра родную мову, рыхтуюць далонькі-пажаданні Беларусі “Далучы сваю далонь”, разгадваюць рэбусы і крыжаванкі, малююць, спаяваюць, падарожнічаюць па славутых мясцінах Беларусі.

На турніры “Знаўцы роднай мовы” 17 лютага сустрэліся каманды вучняў 3–4 класаў, якія спаборнічалі ў веданні беларускіх прыказак, вершаскладанні, мовазнаўстве, краязнаўстве. Час прайшоў весела і пазнавальна, а перамог мацнейшы.

19.02.2024

О посещении Белорусского государственного музея истории Великой Отечественной войны и музея Министерства внутренних дел Республики Беларусь

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта